Рус
Бел

Узорная вакальная эстрадная студыя "МАРА"

Галіна Рыгораўна Аляксеенка - заснавальнік і нязменны кіраўнік узорнай вакальна-эстраднай студыі "Мара". За добрасумленную і плённую работу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ўзнагароджана граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённага выканаўчага камітэта, Упраўлення і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць студыі напрамую звязана з конкурсамі, аглядамі, фестывалямі і канцэртамі. За час працы заваявана вялікая колькасць дыпломаў і ўзнагарод. Вакальныя нумары ўзорнай вакальна-эстраднай студыі "Мара" з'яўляюцца яркімі складнікамі кожнага канцэрта на гарадскіх святах. Рэпертуар - вельмі шырокі і разнастайны: народныя, дзіцячыя, ваенна-патрыятычныя песні і эстрадныя кампазіцыі.

Дзеці заўсёды дэманструюць высокі ўзровень мастацкай падрыхтоўкі, выканальніцкага майстэрства на сцэне. І гэта заўсёды знаходзіць водгук у сэрцах удзячных слухачоў.

Артысты ўслаўляюць Светлагорск не толькі на раённым узроўні, яны з задавальненнем дэманструюць сваё майстэрства на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях.

 

img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img