Адукацыйны працэс 2023/2024 навучальны год
У 2023/2024 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
- першая чвэрць – 1 верасня – 28 кастрычніка 2023 г.;
- другая чвэрць – 8 лістапада – 23 снежня 2023 г.;
- трэцяя чвэрць – 8 студзеня – 23 сакавіка 2024 г.;
- чацвёртая чвэрць - 1 красавіка - 31 мая 2024 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
- восеньскія – 10 дзён, 29 кастрычніка – 7 лістапада 2023 г. уключна;
- зімовыя – 15 дзён, 24 снежня 2023 г. – 7 студзеня 2024 г. уключна;
- вясновыя – 8 дзён, 24 сакавіка – 31 сакавіка 2024 г. уключна;
- летнія - 92 дні, 1 чэрвеня - 31 жніўня 2024 г. ўключна. Для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, летнія канікулы - з 12 чэрвеня па 31 жніўня 2024 г. уключна.
Для вучняў І–ІІ класаў (ІІІ класаў – для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 19 лютага па 25 лютага 2024 г. працягласцю 7 дзён.
×