"АРТ-тэрыторыя"
Педагог дадатковай адукацыі: Герасіменя Тамара Васільеўна
Нетрадыцыйныя тэхнікі малявання - гэта спосабы стварэння новага, арыгінальнага твора мастацтва, у якім гармануе ўсё: і колер, і лінія, і сюжэт. Гэта вялізная магчымасць для дзяцей думаць, спрабаваць, шукаць, эксперыментаваць, а самае галоўнае, самавыражацца.
Гэтыя заняткі выхоўваюць у дзяцей шэраг станоўчых якасцей характару: настойлівасць, уседлівасць і кемлівасць. Дзіця настойліва малюе, загадзя ставячы перад сабой мэту. Імкнучыся намаляваць нейкі прадмет, ён павінен сцяміць, як гэта зрабіць.
Дзеці прывучаюцца да акуратнасці, т.я. падчас працы ім не дазваляецца пэцкаць на стале, а пасля заканчэння працы яны павінны прыбіраць фарбы, паперу.