Рус
Бел

"Кадрык"

Лічбавая графіка (фатаграфія, відэаздымка) вельмі актуальная ў сапраўдны момант і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў вучняў. Уменне працаваць з рознымі графічнымі рэдактарамі з'яўляецца важнай часткай інфармацыйнай кампетэнтнасці вучня. Аактывізуе працэсы фарміравання самастойнасці школьнікаў, паколькі звязана з навучаннем творчай інфармацыйнай тэхналогіі, дзе істотная доля элементаў крэатыўнасці, высокай матывацыі навучання. Стварэнне мастацкіх вобразаў, іх афармленне сродкамі камп'ютарнай графікі, распрацоўка камп'ютарных мадэлей патрабуе ад навучэнцаў праяўлення асабістай ініцыятывы, творчай самастойнасці, даследчых уменняў.

Дадзены курс спрыяе развіццю пазнавальных інтарэсаў навучэнцаў; творчага мыслення; павышэнні цікавасці да фатаграфіі, мае практычную накіраванасць, бо атрыманне навучэнцамі ведаў у галіне інфармацыйных тэхналогій і практычных навыкаў работы з графічнай інфармацыяй з'яўляецца састаўным элементам агульнай інфармацыйнай культуры сучаснага чалавека, служыць асновай для далейшага росту прафесійнага майстэрства.