Рус
Бел
Меню раздзела "Узорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Каларыт""

Узорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Каларыт»

Педагог дадатковай адукацыі: Калініна Святлана Юр'еўна.

У склад уваходзяць калектывы: "Юны мастак", "АРТ-тэрыторыя", "Свет скуры", "Сувенірны"

Праз творчую дзейнасць, сучасныя тэхналогіі і інтэрактыўныя формы педагогі развіваюць асобу дзіцяці з ярка выяўленай фантазіяй, здольнасцю да арыгінальнага мыслення і крэатыўнага рашэння задач, ствараючы на занятках неабходныя ўмовы для самарэалізацыі кожнага вучня праз арганізацыю дыялогу, рэфлексію.

На занятках у студыі вялікая ўвага надаецца гутаркам аб мастацтве, наведванні выставак, музеяў.

Педагогі выкарыстоўваюць розныя прыёмы і метады працы, якія садзейнічаюць развіццю самастойнасці, актыўнасці навучэнцаў, вучаць іх перадаваць свае думкі, сваё бачанне свету праз работы.

Навучэнцы студыі - лаўрэаты рэспубліканскіх конкурсаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

img
img
img
img
img
img
img
img
img
img
img