Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Госці ў ВПІ «Геалагічны»

Кірунак інтарэсаў рабят ЦТДіМ «Ювента» г.Светлагорска» самыя розныя, але вывучэнне геалогіі 🪨 - кірунак унікальны не толькі для нашага горада, але і для ўсёй вобласці!
Сёння, 13 студзеня 2024 года да навучэнцаў з візітам у адказ прыехаў Балашоў Канстанцін Юр'евіч, начальнік геалагічнага аддзела РУП "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі" і папоўніў Музей геалогіі новымі ўзорамі парод і мінералаў. 💎
👏 Дарэчы сказаць, Канстанцін Юр'евіч, будучы навучэнцам, быў неаднаразовым пераможцам і прызёрам заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі, уваходзіў у каманду вобласці юных географаў пад кіраўніцтвам Яльчыка Мікалая Цярэнцьевіча.
А сёння, малады геолаг прыехаў да хлопцаў расказаць пра сваю працу і падтрымаць іх у сваіх пачынаннях!!! ☝🏿🏆