«ЛЯЦІ МАЯ ДУША»
Афганская вайна - ваенны канфлікт на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан (ДРА). У гэтым канфлікце браў удзел абмежаваны кантынгент савецкіх войск. Канфлікт праходзіў паміж урадавымі войскамі Афганістана і ўзброенымі фармаваннямі афганскіх маджахедаў, якія падтрымліваліся НАТА, і ў першую чаргу ЗША, якія актыўна ўзбройвалі ворагаў афганскага рэжыму.Агульная колькасць загінуўшых за перыяд больш як дзевяцігадовай ваеннай прысутнасці склала 15051 чалавек, з іх - 14427 байцоў узброеных сіл, якія загінулі як у выніку баявых раненняў, так і ад няшчасных выпадкаў і хвароб.
Працэнт баявых страт складае 82,5%. У лік беззваротных баявых і небаявых страт уключаны і асобы, якія памерлі ў шпіталях, і асобы памерлыя ад наступстваў хвароб ужо пасля звальнення з узброеных сіл.
Дарогамі Афганістана прайшлі каля 30 тысяч беларусаў, 771 – не вярнуўся дадому.
26 верасня 1997 года пры падтрымцы Асацыяцыі воінаў-інтэрнацыяналістаў г.Светлагорска ў нашым Цэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё музея "Афганістан баліць у маёй душы". А ў 2019 годзе праведзена яго маштабная рэканструкцыя. 4 экспазіцыі музея расказваюць аб гісторыі краіны і савецка-афганскіх адносінах, прычынах Красавіцкай рэвалюцыі і яе наступствах, уводзе савецкіх войскаў у Афганістан і аб баявых дзеяннях 40-й арміі ў Афганістане. Цэнтральная - прысвечана воінам-землякам, якія загінулі пры выкананні міжнароднага абавязку ў Афганістане.
На дадзенай старонцы Вы можаце пазнаёміцца з электронным варыянтам экспазіцыі «Ляці мая душа», прысвечанай вайскоўцам, ураджэнцам Светлагорскага раёна, якія не вярнуліся з гэтай вайны.
[embedyt] https://www.youtube.com/watch?v=71DI-RmfpWI[/embedyt]
[embedyt] https://www.youtube.com/watch?v=MQRaeDiudyY[/embedyt]









