Міністр сустрэўся з камандай юных геолагаў "Агат"«
16 верасня ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" наведаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Міхайлавіч Масляк.🌳
Міністр сустрэўся з камандай юных геолагаў "Агат", якая прадстаўляла Рэспубліку Беларусь на XV Усерасійскай адкрытай Алімпіядзе юных геолагаў у г.Перм.🏅
Сяргей Міхайлавіч падзякаваў рабят, уручыў падзякі і падарункі. Асаблівую ўдзячнасць выказаў педагогу Зінаідзе Мікалаеўне Давыдоўскай,кіраўніку каманды. Пажадаў хлопцам далейшых поспехаў і перамог.
