Круглы стол "Нам завешчана памятаць!"«
27.11.25 у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» адбыўся круглы стол «Нам завешчана памятаць!», прысвечаны 82-й гадавіне вызвалення Шацілак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мерапрыемства было арганізавана Светлагорскай раённай радай ГА «БРПА» з мэтай захавання гістарычнай памяці аб гераічным мінулым нашай краіны.
Ганаровым госцем сустрэчы стаў выкладчык па ваенна-патрыятычным выхаванні Андрэй Міронавіч Аляксееў. Ён расказаў удзельнікам аб цяжкіх днях акупацыі і радасных момантах вызвалення нашага раёна. Андрэй Міронавіч данёс да хлопцаў суровую праўду аб тым, якім вялікім коштам была заваяваная свабода і мірнае неба для нашых землякоў.
«Дзень вызвалення раёна - гэта не проста дата ў календары. У гэты дзень мы схіляем галовы перад подзвігам тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам будучыню», — такой была ключавая думка ўсяго мерапрыемства.
Падобныя сустрэчы нагадваюць нам простую, але вельмі важную ісціну: памяць аб подзвігу народа жыве, пакуль мы памятаем. І маладое пакаленне светлагорцаў даказала, што гэтая памяць для іх - святая.
#БРПА
#піянерыягомельшчыны
