Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

«"Калі жаданні спраўджваюцца..."»

Парыцкі філіял Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" запоўніла чараўніцтва!

Навагодні паказ «Калі жаданні спраўджваюцца…» падарыла гледачам захапляльнае падарожжа — ад марскога дна да космасу і віртуальных светаў! 🤩

Дзеці разам з героямі перажывалі неверагодныя прыгоды і са здзіўленнем назіралі, як выпадковыя жаданні «гультаяватага вучня» са Школы чараўніцтва становяцца рэальнасцю.

Маляўнічыя дэкарацыі, дынамічны сюжэт і запамінальныя вобразы разам з запальнымі танцамі, яркім вакалам і фантастычнымі пераўвасабленнямі на сцэне стваралі па-сапраўднаму чароўны і святочны настрой! 🎭

Гэтая навагодняя казка запомніцца надоўга, бо кожны марыць, каб яго жаданні заўсёды збываліся! ✨

img
img
img
img
img
img