Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Тэлемост сяброўства

img
img
img
img
img
img

2 красавіка адбыўся тэлемост, які злучыў установы дзвюх дружалюбных краін - Цэнтр творчасці "Ювента" г. Светлагорска і Дом дзіцячай творчасці г. Вязьмы. Гэтая анлайн-сустрэча была прысвечана Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дзеці з вялікай цікавасцю размаўлялі адзін з адным, дзяліліся сваімі поспехамі, расказвалі пра апошнія творчыя навіны і з цікаўнасцю даведваліся, чым жывуць іх аднагодкі ў суседняй краіне. Гэта быў не проста абмен інфармацыяй, а жывы дыялог, напоўнены ўсмешкамі і прыязнасцю.

Кульмінацыяй сустрэчы стаў захапляльны майстар-клас, які падрыхтавала і правяла для ўсіх удзельнікаў Яраслаўская А.І., педагог цэнтра творчасці "Ювента".
Пад яе чулым кіраўніцтвам рабяты сваімі рукамі вырабілі хупавыя бутаньеркі з элементамі сімволікі Беларусі і Расіі. Гэтыя маленькія ўпрыгожанні сталі яркім і кранальным сімвалам непарушнага сяброўства, узаемаразумення і адзінства двух брацкіх народаў. Гэты дзень надоўга застанецца ў памяці дзяцей як прыклад таго, як творчасць і агульныя каштоўнасці аб'ядноўваюць дзіцячыя сэрцы.