Круглы стол
8 красавіка на базе ДУА
«"ЦТДіМ "Ювента" г. Светлагорска" адбыўся круглы стол, прымеркаваны да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі піянерскіх дружын.
У ходзе сустрэчы былі раскрыты ключавыя падзеі 11 красавіка 1945 года. Дзеці прагледзелі кароткія дакументальныя фрагменты, азнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі і абмеркавалі значэнне захавання гістарычнай праўды ў сучасным свеце.
Мерапрыемства прайшло ў фармаце адкрытага дыялогу, які садзейнічае фарміраванню грамадзянскай пазіцыі і павагі да мінулага.
#піянерыягомельшчыны
