Піянерскі суботнік
Піянеры Светлагоршчыны актыўна ўдзельнічалі ў раённым суботніку!
Для нас гэта не проста праца, а добрая традыцыя клопату аб сваім краі, родным горадзе і Малой радзіме. Разам мы зрабілі наш Светлагорскі раён крышачку чысцей, утульней і прыгажэй! Праца ў камандзе аб'ядноўвае, вучыць адказнасці і паказвае: калі мы дзейнічаем разам, любыя задачы нам па плячы! Ганарымся кожным, хто сёння выйшаў на суботнік!
