«Сустрэчы на ўсе 100!»
Сіла жаночага характару, мудрасць і адказнасць: як прайшоў спецвыпуск "Сустрэчы на ўсе 100"!
Гэты сезон нашага праекта "Сустрэча на ўсе 100" атрымаўся асаблівым. У рамках Года беларускай жанчыны мы вырашылі пагаварыць з тымі, хто штодзень уносіць неацэнны ўклад у развіццё нашага горада Светлагорска.
Мы гаварылі не толькі аб прафесійных поспехах, але і аб ролі жанчын у грамадстве, культуры і захаванні традыцый. Нам пашчасціла прыняць у сябе дзвюх выдатных гераінь:
Алена Віктараўна Шышкова-
галоўны рэдактар газеты "Светлагорскія навіны", дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня Светлагорскага аддзялення ГА "Беларускі фонд міру";
Таццяна Леанідаўна Шамелава-дырэктар ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента", намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь".
На сустрэчы прагучала шмат шчырых гісторый аб балансе паміж кар'ерай і сям'ёй, аб важнасці падтрымкі і аб тым, як заставацца сабой нават ва ўмовах высокай нагрузкі. Гэта была сустрэча разумных, моцных і натхняльных жанчын!
Шчыра дзякуем нашым гасцям за адкрыты дыялог, мудрыя парады і гатоўнасць дзяліцца вопытам. Вы - прыклад для пераймання!
