«"40 гадоў пасля: навука, абарона і будучыня без аварый"»
у ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" прайшло мерапрыемства, прысвечанае 40-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС "40 гадоў пасля: навука, абарона і будучыня без аварый". Удзельнікамі сустрэчы сталі навучэнцы VIII-IX класаў школ. У рамках дадзенага мерапрыемства адбыўся конкурс малюнка "Чарнобыль - ажыўшая зямля". Удзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі.
