Турыстычны калейдаскоп
У рамках арганізацыі занятасці дзяцей і падлеткаў у шосты школьны дзень і развіцця ў вучняў турысцкіх навыкаў на базе філіяла Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" праведзена гарадская турысцка-спартыўная гульня "Турыстычны калейдаскоп". У гульні прынялі ўдзел 10 каманд са школ горада. Рабятам не былі перашкодай няпростыя ўмовы надвор'я. Яны годна справіліся з усімі падрыхтаванымі для іх заданнямі. Пераможцамі па выніках гульні сталі навучэнцы СШ # 10!
