“ЛЯЦІ МАЯ ДУША”
Агульная колькасць загінуўшых за перыяд больш як дзевяцігадовай ваеннай прысутнасці склала 15051 чалавек, з іх - 14427 байцоў узброеных сіл, якія загінулі як у выніку баявых раненняў, так і ад няшчасных выпадкаў і хвароб.
Працэнт баявых страт складае 82,5%. У лік беззваротных баявых і небаявых страт уключаны і асобы, якія памерлі ў шпіталях, і асобы памерлыя ад наступстваў хвароб ужо пасля звальнення з узброеных сіл.
Дарогамі Афганістана прайшлі каля 30 тысяч беларусаў, 771 – не вярнуўся дадому.
26 верасня 1997 года пры падтрымцы Асацыяцыі воінаў-інтэрнацыяналістаў г.Светлагорска ў нашым Цэнтры адбылося ўрачыстае адкрыццё музея "Афганістан баліць у маёй душы". А ў 2019 годзе праведзена яго маштабная рэканструкцыя. 4 экспазіцыі музея расказваюць пра гісторыю краіны і савецка-афганскія адносіны, прычыны Красавіцкай рэвалюцыі і яе наступствы, увод савецкіх войскаў у Афганістан і пра баявыя дзеянні 40-й арміі ў Афганістане. землякам, якія загінулі пры выкананні міжнароднага абавязку ў Афганістане.
На дадзенай старонцы Вы можаце пазнаёміцца з электронным варыянтам экспазіцыі “Ляці мая душа”, прысвечанай вайскоўцам, ураджэнцам Светлагорскага раёна, якія не вярнуліся з гэтай вайны.