Круглы стол «Ола-сястра Хатыні»
Час мае сваю памяць-гісторыю. Гісторыя вёскі Ола - люстэрка лёсаў сотняў беларускіх сёлаў, знішчаных акупантамі ў гады вайны. Раніцай 14 студзеня 1944 года больш за 1000 фашыстаў уварваліся ў в. Ола. У той дзень былі па-зверску забітыя 1758 чалавек, 950 з іх - дзеці. І таму так важна, жыццёва важна, каб на ўвесь свет гучалі гісторыі ахвяр нацызму. 13.01.2024 у ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г.Светлагорска» прайшоў адзіны ўрок «Аласястра Хатыні» з удзелам старшакласнікаў школ горада і ганаровым госцем- Нінай Фёдараўнай Копелевай, вязнем Брандэнбурскага.
У час сустрэчы быў прагледжаны фільм «Ола. Попел генацыду», а таксама відэаролік пра ініцыятара ўзвядзення Мемарыяльнага комплексу «Ола», ганаровага жыхара горада Ізяслава Катлярова, які быў створаны ўдзельнікамі дзіцячай тэлестудыі «Ювента».
