«Метадыст года 2024»
«Метадыст года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»
21 сакавіка 2024 года на базе абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі адбылася апошняя серыя метадычных мерапрыемстваў з наступным іх самааналізам, якія правялі тры канкурсанты:
Кузьмянкова Тамара Анатольеўна, метадыст Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна;
Кабылінская Кацярына Сяргееўна, метадыст Мазырскага цэнтра творчасці дзяцей моладзі;
Грыгор'ева Кацярына Пятроўна, метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска.
Зусім хутка будуць абнародаваны імёны 6 фіналістаў конкурсу.
Віншуем удзельнікаў і ўсіх, хто мае дачыненне да конкурсу з паспяховым завяршэннем трэцяга тура!
Дзякуем журы і педагогам дадатковай адукацыі г.Гомеля, якія бралі ўдзел у конкурсных мерапрыемствах і актыўную працу!
