Вясновы лагер «Журавінка»
Сёння ў ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" дзень быў прысвечаны правілам бяспечнай жыццядзейнасці. Па традыцыі дзень пачаўся з энергічнай зарадкі і сняданку. Пасля снедання хлопцы прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні-віктарыне "Знатокі правілаў бяспекі". Затым дзеці адправіліся на экскурсію ў РАНС, дзе даведаліся шмат цікавага аб прафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў МНС. Пасля абеду для юнакоў была арганізавана творчая майстэрня, дзе яны ўсе разам вырабілі плакат «Урокі бяспекі«.»
