Раённы этап спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарніца»
20.04.2024 на базе ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" прайшла штогадовая ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца". Дзеці паказалі сваю ваенна-прыкладную і тэхнічную падрыхтоўку. Яны пераадольвалі паласу перашкод, аказвалі першую медыцынскую дапамогу ўмоўна пацярпелым. А таксама дэманстравалі навыкі ў стральбе, навыкі тушэння агню, а таксама паспяхова выканалі заданні квіта. З лёгкасцю выканалі творчыя заданні. Пераможцы кожнага этапа былі ўзнагароджаны дыпломамі. А каманда пераможца (у агульным заліку) ДУА "Сярэдняя школа #4 г.Светлагорска" будзе прадстаўляць наш горад на абласным этапе. Пажадаем рабятам поспехаў і перамог!
