Што? Дзе? Калі?
🎓У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» праходзяць фінальныя гульні раённага інтэлектуальнага марафону сезона 2023/2024.
📢27 красавіка 2024 г. сваю апошнюю гульню згулялі навучэнцы 8-9 класаў гарадскіх устаноў адукацыі.
👨🎓У напружанай інтэлектуальнай барацьбе сустрэліся 7 каманд, якія і змагаліся за званне лепшых юных эрудытаў!
🍀Удача апынулася на баку лідэраў вясновай серыі гульняў:
🥇гімназіі
🥈СШ2
🥉СШ 12
🗞️Зусім хутка мы даведаемся лепшых з лепшых: тых, хто на працягу ўсяго навучальнага года выяўляў упартасць і волю да перамогі, дэманстраваў веды і эрудыцыю і неаднаразова даказваў, што варты стаць пераможцам!
