«Чарнобыль-агульны боль»
26 красавіка 1986 года адбылася найстрашэнная катастрофа ў гісторыі чалавецтва-аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. І праз 38 гадоў гэты дзень прымушае нас задумацца пра магчымыя наступствы дзейнасці чалавека. З мэтай прыцягнення ўвагі падрастаючага пакалення да глабальных праблем у ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" 27.04.2024 прайшло мерапрыемства "Чарнобыль-агульны боль", у рамках якога адбыўся конкурс малюнка. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.
