Кубак старшыні Светлагорскага раёна (Што? Дзе? Калі?)
⚡️19.10.24 у шосты школьны дзень на базе СШ 6 педагогамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г.Светлагорска» праведзены раённы інтэлектуальны турнір на Кубак старшыні Светлагорскага райвыканкама.
2️⃣6️⃣ каманд з устаноў адукацыі раёна змагаліся за званне называцца лепшымі інтэлектуаламі турніру!
🏆Абсалютнымі пераможцамі ва ўсіх узроставых катэгорыях сталі каманды Гімназіі, якія прадставяць раён 26 кастрычніка на абласным турніры інтэлектуальных гульняў "Светлагорская восень-2024".
