Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

«Мы - будучыя выбаршчыкі»

11 студзеня ў абласным Палацы творчасці адбылося чарговае пасяджэнне Гомельскага абласнога падлеткавага парламента. Тэма паседжання «Мы - будучыя выбаршчыкі».

1️⃣ Пачалося паседжанне з гульні «Азбука грамадзяніна 5.0», у межах якой першы сакратар Цэнтральнага раённага камітэта ГА «БРСМ» Антон Шанькоў пазнаёміў навучэнцаў з этапамі выбарчага працэсу.

У кожнага ўдзельніка з'явілася магчымасць паспрабаваць сябе ў сацыяльных ролях: кандыдат, выбаршчык, член выбарчай камісіі, наглядальнік.

2️⃣ Другі блок для юных парламентарыяў прадугледжваў дзелавую гульню «Выбары».

Навучэнцы змаглі акунуцца ў працэс перадвыбарнай кампаніі, вучыліся ствараць лозунгі, выступілі з прамовай перад аўдыторыяй і задавалі пытанні.

✅Усё гэта спрыяе павышэнню цікавасці падлеткаў да выбараў у краіне.

#ДМГА #ПАДРАСЦОВЫ ПАРЛАМЕНТ

img
img
img
img