«Прыгажосць жаночай душы» у клапатлівых руках: акцыя ў «Клопату»!
«Прыгажосць жаночай душы» у клапатлівых руках:
акцыя ў «Клопату»!🙏🏻
Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 🌸 у Доме кругласутачнага знаходжання "Клопат" прайшла цёплая акцыя "Прыгажосць жаночай душы".
6 сакавіка педагогі Парыцкага філіяла Цэнтра творчасці "Ювента" арганізавалі майстар-клас, дзе мужчыны, якія жывуць у Доме "Клопату", стварылі вясновы букет кветак для кіраўніка ўстановы да 8 сакавіка.
З каляровай паперы яны змайстравалі букет з дэкаратыўнымі кветкамі.
«"Мы рады парадаваць нашага кіраўніка - яна вартая самага лепшага!" - Падзяліўся адзін з удзельнікаў.
Майстар-клас прайшоў ва ўтульнай атмасферы: гучалі добрыя словы і планы аб тым, як уручаць букет. Кожная кветка ў кампазіцыі стала сімвалам падзякі і павагі.
Акцыя "Прыгажосць жаночай душы" паказала, як творчасць і клопат аб'ядноўваюць людзей. 👩❤️👨
Дзякуй удзельнікам за іх працу і цеплыню!😊
А кіраўніка «Клопату» і ўсіх жанчын віншуем з надыходзячым 8 сакавіка, няхай вясна квітнее не толькі за акном, але і ў вашых сэрцах!👏
