I Пленум дзіцячай палаты Светлагорскага раённага Савета Грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя"
15 сакавіка адбыўся I Пленум дзіцячай палаты Светлагорскага раённага Савета Грамадскага аб'яднання "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя", які праходзіў у рамках Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "Беларусь, мы - твая будучыня!" 🇧🇾
🗣️На Пленуме былі разгледжаны тры пытанні, у абмеркаванні якіх прынялі ўдзел актыўныя члены піянерскіх дружын Светлагорскага раёна
🌟Адным з важных рашэнняў Пленума стала абмеркаванне і зацвярджэнне мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
🏆Таксама былі ўзнагароджаны дыпломамі 1, 2 і 3 ступені актывісты піянерскіх дружын за ўдзел у віртуальнай выставе малюнкаў «Букет з самых далікатных пачуццяў», якая была прысвечана Дню жанчын
📝Па завяршэнні Пленума, па ініцыятыве дзіцячай палаты прайшоў патрыятычны квіз, які складаўся з некалькіх тураў
Паставілі новыя мэты і ўпэўнена будзем ісці да выканання пастаўленых задач 🙌🏻
#БРПА
#піянерыягомельшчыны
#ДзеньКанстытуцыі2025
