Пазнавальная віктарына "Галоўны закон краіны"
«Канстытуцыя - аснова нашай краіны» 👨🏼⚖️🇧🇾
У Парыцкім філіяле Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 31-й гадавіне прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Для навучэнцаў малодшых класаў была арганізавана пазнавальная віктарына «Галоўны закон краіны».🕹️
15 сакавіка 2025 года прайшла інтэрактыўная праграма "Канстытуцыя - аснова нашай краіны". Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы, якія ў шасці раундах - "Гісторыя і факты", "Слухай і лічы", "Правы і абавязкі", "Сімвалы ў дэталях", "Расшыфроўка артыкула" і "Галіна ўлады: пазл дзяржавы" - паказалі свае веды аб галоўным законе дзяржавы, праявіўшы актыўнасць, цікавасць да гісторыі. 👌🏻
Інтэрактыўная праграма і віктарына падкрэслілі значэнне Канстытуцыі як аб'яднаўчай сілы беларускага народа.
Дзякуем педагогам і навучэнцам за высокі ўзровень уцягнутасці, жывую цікавасць і адказны падыход! Ваш удзел зрабіў гэты тыдзень незабыўным і значным.
