Вясновы аздараўленчы лагер дзённага знаходжання "Васілёк" грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці

🏕️ 24 сакавіка ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г.Светлагорска» пачаў сваю працу вясновы аздараўленчы лагер дзённага знаходжання «Васілёк» грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці.
Дзень быў напоўнены карыснымі і цікавымі імпрэзамі.
Раніца пачалася з гульняў на знаёмства, якія дапамаглі дзецям хутка адаптавацца ў калектыве і знайсці новых сяброў. Далей хлопчыкаў і дзяўчынак чакала займальная праграма "Мая Радзіма — Беларусь", дзе кожны змог праявіць свае таленты і крэатыўнасць. ⛳️
Пасля абеду ўдзельнікі лагера пагрузіліся ў атмасферу творчасці і пад кіраўніцтвам педагога змайстравалі пацешныя вырабы з каляровай паперы і кардону. 🎨
