«"Я патрыёт сваёй краіны"»
✨»Я патрыёт сваёй краіны»✨
1 красавіка ў г.Мінску праходзіць фінал рэспубліканскага конкурсу "Я патрыёт сваёй краіны" ў рамках культурна-адукацыйнай патрыятычнай акцыі "Цягнік Памяці".
З прывітальным словам да ўсіх удзельнікаў звярнуўся начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі В.П.Доўнар.
15 навучэнцаў Гомельскай вобласці, пераможцаў абласнога этапа, прадстаўляюць свае партфоліё дасягненняў і творчыя візіткі на суд рэспубліканскага журы.
У бліжэйшы час мы даведаемся імёны ўдзельнікаў акцыі «Цягнік Памяці 2025».
#ЦягнікПамяці
