Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Адкрыты занятак у вакальна-харавым калектыве "Натхненне"

Адкрыты занятак у вакальна-харавым калектыве "Натхненне"

Сёння адбыўся адкрыты занятак у вакальна-харавым калектыве "Натхненне". Гэтае мерапрыемства стала важнай часткай адукацыйнай праграмы, накіраванай на развіццё музычных здольнасцей і творчых талентаў навучэнцаў.
Заняткі былі арганізаваны ў рамках метадычнай дэкады з мэтай дэманстрацыі дасягненняў удзельнікаў калектыву. Педагогам Шэўчык В.Г. прадэманстраваны практыкаванні па асновах харавых спеваў і тэхнікі вакалу, удзелена ўвага развіццю музычнага слыху і пачуцця рытму навучэнцаў. Падчас заняткаў юнакі і дзяўчаты актыўна ўдзельнічалі ў розных практыкаваннях, накіраваных на паляпшэнне якасці гуку і каардынацыі паміж удзельнікамі хору.

Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што адкрытыя заняткі садзейнічаюць умацаванню каманднага духу сярод удзельнікаў калектыву, развіваюць іх упэўненасць у сабе, дазваляюць праявіць індывідуальныя таленты кожнага навучэнца і служаць спосабам папулярызацыі харавога мастацтва сярод дзяцей і моладзі.