Да зорак з касмічным настроем!
Да зорак з касмічным настроем! 🛰️
11 красавіка 2025 года педагогі Парыцкага філіяла Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" падарылі ўдзельнікам абласнога турніру 🤖 па робататэхніцы, які праходзіў у Палацы лёгкай атлетыкі, яркая касмічная прыгода!
🚀У гонар Дня касманаўтыкі яны правялі займальную гульнявую праграму "Космас нас кліча", якая захапіла юных тэхнікаў і праграмістаў Гомельскай вобласці і стала яркім дадаткам да турніру.
Праграма пагрузіла рабят у свет зорак і планет: яны праходзілі "перадпалётную падрыхтоўку"
з касмічнай гімнастыкай, ваявалі з уяўнымі «мухамі-сплюхамі».🔭
Асаблівы настрой стварыла мультвіктарына "Мультыкосмас", дзе ўдзельнікі ўспаміналі любімых герояў з мультфільмаў пра 🪐 космас.
А 12 красавіка гэтая ж праграма была з поспехам праведзена для навучэнцаў Парыцкага філіяла "Ювенты".💫
Мерапрыемствы сталі яркім дадаткам да святкавання Дня касманаўтыкі.
