Вясновае натхненне ў велікоднай творчасці!
Вясновае натхненне ў велікоднай творчасці!
19 красавіка 2025 года Парыцкі філіял Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» расцвіў вясновым натхненнем! У творчай майстэрні "Крэатыў" прайшоў займальны майстар-клас, дзе ўдзельнікі акунуліся ў чароўную атмасферу, ствараючы кранальныя велікодныя кампазіцыі з птушачкамі ва ўтульных гняздзечках і рознакаляровымі велікоднымі яйкамі - сімваламі надзеі і абнаўлення.
Кожнае гняздзечка атрымалася ўнікальным, напоўненым цяплом і святочным настроем. Майстар-клас стаў сапраўднай пляцоўкай для творчасці, падарыў не толькі радасць стварэння, але і магчымасць дакрануцца да глыбокіх велікодных традыцый, якія аб'ядноўваюць пакаленні.
У атмасферы сяброўства і творчасці час праляцеў незаўважна, а ў канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі панеслі з сабой не толькі свае творы, але і масу станоўчых эмоцый!
Гэты дзень стаў для дзяцей сапраўднай крыніцай захаплення і ідэй, паказаўшы, што творчасць - гэта магія, даступная кожнаму! Давайце тварыць разам!
