Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Папаўненне ў шэрагах акцябрат

🌟Папаўненне ў шэрагах акцябрат🌟

⭐Напярэдадні свята Дня абароны дзяцей, піянерская дружына імя Роланда Рыгоравіча Новіка ДУА «Сярэдняя школа №3 г.Светлагорска» папоўніла свае шэрагі мэтанакіраванымі і адказнымі акцябратамі.

🇧🇾Урачысты Збор адбыўся ў музеі «Гісторыі піянерскай арганізацыі», што стала яркай і запамінальнай падзеяй не толькі для дзяцей, але і іх бацькоў.

⭐Прысвячэнне - гэта не проста традыцыя. Гэта шанц праявіць актыўнасць, адказнасць і імкненне да дабра!

🇧🇾Уступаючы ў шэрагі акцябрат, дзеці паабяцалі быць сумленнымі, дапамагаць іншым, імкнуцца да ведаў і любіць сваю Радзіму!

Мы верым, што гэты дзень стане пачаткам іх шляху да ведаў, дабра і сяброўства. Жадаем акцябратам поспехаў у вучобе і новых дасягненняў!