«Выпускны баль-2025»
Сённяшні вечар выдаўся па-асабліваму хвалюючым для выпускнікоў устаноў адукацыі Светлагорскага раёна - яны развіталіся са школай і атрымалі пуцёўку ў дарослае жыццё. У такой цёплай атмасферы на Цэнтральнай плошчы прайшоў раённы выпускны баль, дзе 437 адзінаццацікласнікам былі ўручаны запаветныя атэстаты.
Перад пачаткам адной з самых урачыстых і хвалюючых падзей учорашнія школьнікі аддалі даніну памяці тым, хто падарыў ім самае каштоўнае - мірнае неба. Мітынг памяці сабраў на Алеі Герояў прадстаўнікоў кіраўніцтва раёна, педагогаў, выпускнікоў і іх бацькоў. Радасць урачыстага мерапрыемства разам з прысутнымі падзялілі старшыня райвыканкама Дзмітрый Шабетнік, старшыня райсавета дэпутатаў Людміла Вялічка, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Жанна Чаркас, галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай і прафесійнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Таццяна Журава, прадстаўнікі кіраўніцтва.
