Выхаваўча-аздараўленчы лагеры "Васілёк"«

Другі дзень у выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Васілёк" ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" прайшоў пад дэвізам "Мая Радзіма — Беларусь". Для дзяцей у атрадах педагогі правялі бодзі-арт "Мы — беларусы", затым адбылася конкурсна-гульнявая праграма "Мая родная Беларусь". Дзеці спаборнічалі ў вясёлых эстафетах, папоўнілі свае веды аб гісторыі Беларусі, яе славутасцях. Завяршыўся дзень тэматычнай гутаркай, прысвечанай 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
