Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

У Парыцкім філіяле Цэнтра творчасці "Ювента" сёння Дзень сямейнага адпачынку - традыцыйны калядны кірмаш, сапраўднае свята радасці, цяпла і творчасці!

🎄У выставачнай зале філіяла гасцям прадстаўлена яркая выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Зімовая фантазія», якая адкрыта для наведвання да канца наступнага тыдня.

🍭 У кафэ «Ласунак» можна было пакаштаваць смачныя прысмакі і выпечку, а кубачак цёплай гарбаты ствараў прыемную атмасферу для зносін.

🎁 Аматары забаў маглі паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі і паспрабаваць свае сілы ў працяжнік «У яблычак».

🎉 А святочны канцэрт з жывой музыкай, танцамі і яркімі нумарамі стаў галоўнай падзеяй дня і падарыў незабыўныя моманты радасці і весялосці ўсім гасцям свята.

Дзякуй усім за святочны настрой!

img
img
img
img
img
img
img
img
img