«"Шчодры аўторак"»

Міжнародны дзень інвалідаў адзначаецца ва ўсім свеце штогод 3 снежня. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у нашай краіне гэты дзень аб'яўлены Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Юныя аніматары сумеснага працоўнага праекта ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска" далучыліся да гэтага добрага руху і для выхаванцаў ДУА "Дзіцячы садок №7 г.Светлагорска" было праведзена дабрачыннае мерапрыемства. Да хлопцаў у госці прыйшлі казачныя і мульцяшныя героі 👸🐱🐻🐯🦁🦖 з вясёлымі гульнямі і танцамі. #юніхелп #шчодрыаўторак
