Рус
Бел
Меню раздзела "Аб цэнтры"

Чысты старт красавіка: акцыя "Хто, калі не мы!"

Чысты старт красавіка:
акцыя "Хто, калі не мы!"

5 красавіка 2025 года на прылеглай тэрыторыі Парыцкага філіяла Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" адбылася экалагічная акцыя "Хто, калі не мы!" Мерапрыемства прайшло ў рамках рэспубліканскага месячніка па добраўпарадкаванні, які зараз актыўна праводзіцца па ўсёй Беларусі.

Удзельнікі акцыі – навучэнцы і педагогі – аб'ядналі намаганні, каб зрабіць навакольнае асяроддзе больш чыстым і ўтульным. Узброіўшыся пальчаткамі, мяшкамі і добрым настроем, яны прыбіралі смецце, прыводзілі ў парадак зялёныя зоны прылеглага да філіяла парка.

"Хто, калі не мы!" - гэта не проста назва, а заклік да дзеяння. Кожны ўдзельнік акцыі ўнёс свой уклад у добраўпарадкаванне роднага краю. Дзякуй усім, хто далучыўся да гэтай добрай справы! Разам мы ствараем чыстую і светлую будучыню для Беларусі!

img
img