Дзень адчыненых дзвярэй «Разам з намі за карыснымі справамі!»
У рамках Тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Цэнтры творчасці "Ювента" г. Светлагорска прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Рабят сустракалі педагогі з гурткоў па вакале, харэаграфіі, дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці, спартовага і турыстычнага кірункаў і іншых. Кожны змог выбраць сабе занятак па душы!
