Дзень сямейнага адпачынку

У дзень сямейнага адпачынку Парыцкі філіял Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" напоўніўся смехам і радасцю. Наведвальнікі маглі атрымаць асалоду ад смачнымі пачастункамі ва ўтульнай кавярні «Ласунак», дзе разнастайнасць прысмакаў і закусак радавала не толькі дзяцей, але і дарослых. Атмасфера прыязнасці і цяпла стваралася водарам свежай выпечкі і духмянай кавы, якія вабілі ўсіх без выключэння.
У выставачнай зале здзіўляла разнастайнасцю выстава прац дэкаратыўна-прыкладной творчасці: ад Handmade-цацак да складаных мастацкіх вырабаў. Тут кожны мог палюбавацца ўнікальнымі творамі майстроў і натхніцца на стварэнне ўласных шэдэўраў.
Для аматараў гульняў арганізавалі бяспройгрышную латарэю, дзе кожны ўдзельнік атрымліваў магчымасць выйграць выдатныя прызы.
Цір «У яблычак» сабраў аматараў паспаборнічаць у трапнасці і спрыце.
Святочны канцэрт стаў кульмінацыяй гэтага вясёлага дня.



