Адзіны дзень азелянення
Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь 🇧🇾🇧🇾🇧🇾 у рамках Года добраўпарадкавання і пяцігодкі якасці 11 кастрычніка 2025 г. вызначана ў якасці адзінага дня азелянення. Напярэдадні гэтай даты 9 кастрычніка рада старшакласнікаў Светлагорска, члены дзіцячай палаты ГА БРПА, і ГА БРСМ, прынялі ўдзел у пасадцы дрэў каля Касцёла Ушэсця Святога Крыжа, тым самым унеслі свой уклад у агульную вялікую справу – захаванне прыроды роднага краю.
