Інфармацыйна-экалагічны цэнтр "Музей чарапах"

Займальная экскурсія ў «Музей чарапах»!
12 сакавіка 2025 года інфармацыйна-экалагічны цэнтр "Музей чарапах", які размешчаны ў Парыцкім філіяле Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента", наведалі навучэнцы 3-га класа Парыцкай сярэдняй школы.
Рабяты пазнаёміліся са шматлікімі экспанатамі «Музея чарапах», выкананымі разнастайнымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці. А акрамя таго, даведаліся аб розных відах жывых чарапах, асяроддзі іх пасялення і асаблівасцях жыцця.
Арганізатар экскурсіі Туравец Анатоль Дзмітрыевіч расказаў аб важнасці беражлівых адносін да прыроды і творчага самавыяўлення, прадэманстраваўшы, як творчасць можа аб'ядноўваць і натхняць. Дзеці з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні і праяўлялі актыўнасць у абмеркаванні!
Гэтая сустрэча пакінула ў дзяцей незабыўныя ўражанні і жаданне тварыць! Упэўнены, што наведванне "Музея чарапах" пасадзейнічае стымуляванню іх цікавасці да творчых заняткаў і экалогіі.
