Да Дня беларускай навукі
Да Дня беларускай навукі 🧬 🧐
25 студзеня 2025 года
у Парыцкім філіяле
Цэнтра творчасці "Ювента" прайшла пазнавальная інтэрактыўная праграма "Эксперыментус", якая пакінула шмат станоўчых уражанняў. У рамках праграмы ўдзельнікі паглыбіліся ў свет навукі, праводзячы розныя займальныя доследы і эксперыменты, якія пашырылі іх уяўленні і кругагляд:
- Атрымалі статычнае ⚡️. .
- Эксперыментавалі з неньютонаўскай вадкасцю. 🫠
- Навучыліся надзімаць паветраныя шары з дапамогай хімічнай 🧪⚗️ рэакцыі.
- Стварылі мадэль пеністы вулкана 🌋 з выкарыстаннем простых інгрэдыентаў.
- Прадэманстравалі ўражальную рэакцыю паміж свечкай і парай. 🕯️
- Эксперыментавалі са стужкай Мёбіуса.
Гэтыя актыўнасці садзейнічалі не толькі навуковаму развіццю ўдзельнікаў, але і развіццю крэатыўнасці і каманднай работы.
🧫🧪🔬
