"Чырвоная стужка"
30 лістапада 2024 года ў Парыцкім філіяле Цэнтра творчасці "Ювента" прайшло важнае мерапрыемства - Інфармацыйная гадзіна "Чырвоная стужка", прысвечаная Дню барацьбы са СНІДам.
Навучэнцы 11 класа сабраліся ў актавай зале, дзе іх чакала насычаная праграма. Спачатку ўдзельнікам нагадалі пра значэнне гэтай даты, падкрэсліўшы важнасць інфармавання моладзі пра ВІЧ/СНІД і меры прафілактыкі, а потым пазнаёмілі з актуальнымі дадзенымі аб распаўсюджванні віруса і метадах абароны. Пасля гэтага прайшлі інтэрактыўныя абмеркаванні, дзе хлопцы маглі задаць пытанні і падзяліцца сваімі думкамі. Нават самыя вострыя тэмы былі абмеркаваны адкрыта і сумленна, што стварыла атмасферу даверу.
Напрыканцы мерапрыемства ўсім удзельнікам раздалі інфармацыйныя буклеты. Гэты дзень стаў важным крокам да павышэння дасведчанасці моладзі аб праблеме, якая датычыцца кожнага з нас.

