Кубак старшыні Светлагорскага раёна (Што? Дзе? Калі?)
19.10.24 у шосты школьны дзень на базе СШ 6 педагогамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Ювента» г.Светлагорска» праведзены раённы інтэлектуальны турнір на Кубак старшыні Светлагорскага райвыканкама.
каманд з устаноў адукацыі раёна змагаліся за званне называцца лепшымі інтэлектуаламі турніру!
Абсалютнымі пераможцамі ва ўсіх узроставых катэгорыях сталі каманды Гімназіі, якія прадставяць раён 26 кастрычніка на абласным турніры інтэлектуальных гульняў "Светлагорская восень-2024".

















