«КВЗ у Светлым»
Незалежны турнір клуба вясёлых і знаходлівых «КВЗ у Светлым» адбыўся на сцэне Светлагорскага цэнтра культуры. Каманда "Скітлс" прыняла ў ім удзел і была ўзнагароджана ў намінацыі "Камандны дух".
Каманда "Скітлс" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і згуртаванасць, што дазволіла ёй заваяваць узнагароду ў намінацыі "Камандны дух". Мы ганарымся нашымі ўдзельнікамі і жадаем ім далейшых поспехаў у КВЗ і іншых праектах.
Пераможцам жа турніру стала каманда «Кармэн Электра» з Магілёва, якая паказала выдатны выступ і заслужыла прызнанне журы і гледачоў. Віншуем каманду з перамогай і жадаем далейшых поспехаў на сцэне КВЗ!
