Летні аздараўленчы лагер "Горад майстроў"
У летнім аздараўленчым лагеры "Горад майстроў" Парыцкага філіяла Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" прайшлі тры незабыўныя тыдні.
Актыўная дзейнасць пачалася адразу пасля адкрыцця змены. На ток-шоу "Бяспечныя канікулы" ўсе разам паўтарылі правілы бяспекі падчас летніх канікулаў. Юныя майстры прынялі ўдзел у першым з цыкла майстар-класе дэкаратыўнай творчасці "Фарбы лета", дзе пад кіраўніцтвам педагогаў з захапленнем стваралі маляўнічыя сувеніры ў розных тэхніках. Аднаго дня адправіліся ў паход на бераг ракі Бярэзіны, каб у сяброўскай атмасферы, пад гітару, правесці час ля вогнішча.
Другі тыдзень быў таксама насычаны падзеямі. Удзельнікі пагрузіліся ў эка-квест "Таямніцы прыроды, удзельнічалі ў інсцэніроўках музычных казак "Рэпка" і "Воўк і сямёра казлянят", дзе разыгрывалі знаёмыя сюжэты, прымяраючы на сябе ролі герояў і дадаючы ў пастаноўкі свае яркія ідэі. Азартна і весела спаборнічалі ў спартыўных стартах і дваровых гульнях.
1/2





