"Лідэр года-2025"
Конкурс "Лідэр года" праводзіцца з мэтай выяўлення і распаўсюджвання вопыту паспяховай работы лідэраў Гомельскай вобласці, фарміравання ў грамадскай і індывідуальнай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідэра.
Перад фінальным этапам канкурсанты прайшлі адборы на рэгіянальных этапах.
Усяго ў раённых этапах агляду-конкурсу "Лідэр года" прынялі ўдзел больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Гэта лідэры вучнёўскага самакіравання, члены дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, маладзёжнага парламента.
Інтэлектуальны конкурс "Ёсць пытанне" ўключаў пытанні, звязаныя з гісторыяй і культурай Беларусі. І нашы ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды, уважлівасць і эрудыцыю. За кожны правільны адказ прысуджаўся 1 бал. І вось ужо першыя балы выстаўлены ў ацэначныя лісты.
Візітка "Лідэр будучыні" – творчы нумар у розных жанрах і напрамках. Юныя лідэры парадавалі членаў журы выканальніцкім майстэрствам, арыгінальнасцю і артыстычнасцю.
Але наперадзе яшчэ этап "Ёсць ідэя", на якім удзельнікі прадстаўляюць сацыяльныя праекты, значныя ініцыятывы, накіраваныя на вырашэнне грамадскіх праблем.
23 студзеня ў Гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі адбыўся фінал абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу "Лідэр года".
10 удзельнікаў, лідараў вучнёўскага самакіравання, з розных раёнаў Гомельскай вобласці спаборнічалі ў інтэлектуальным конкурсе, прадстаўлялі свае творчыя здольнасці і сацыяльныя праекты.
Усе выпрабаванні пройдзены. Ззаду хваляванні і падрыхтоўка. Усё з нецярпеннем чакалі рашэнні журы.
Па выніках конкурсу пераможцам і прызёрамі сталі:
1 месца - Лучыновіч Фёдар, навучэнец ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі "Ювента" г.Светлагорска";
2 месца - Баранава Маргарыта, навучэнка ДУА "Сярэдняя школа №21 г.Гомеля";
3 месца – Маслава Крысціна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа №23 г.Гомеля імя А.М.Хутаранскага”.
Віншуем пераможцу і жадаем перамогі ў фінале рэспубліканскага конкурсу "Лідэр года".














