Майстар-клас «Фарбы лета»
На майстар-класе "Фарбы лета" ўдзельнікі працягнулі спрабаваць новыя тэхнікі, удасканальваючы свае навыкі.
У квэст-гульні «Парыцкі маршрут» знаёміліся з гісторыяй роднага пасёлка, разгадвалі заданні і знаходзілі славутасці ці проста цікавыя мясціны.
Экскурсія ў кантактны заапарк "Экоша" Экалагічнага цэнтра пакінула масу эмоцый.
На майстар-класе "Фарбы лета" дзеці замацавалі свае ўменні ў стварэнні аўтарскіх работ.
Паход у лясны масіў падарыў удзельнікам магчымасць адчуць сябе сапраўднымі падарожнікамі.
Завяршэннем змены стала экскурсійная паездка ў а.г. Юравічы Калінкавіцкага раёна. Дзеці наведалі археалагічны комплекс, дзе ўбачылі стаянку першабытных людзей і грот з косткамі мамантаў, таксама пабывалі ў Свята-Раства-Багародзічным мужчынскім манастыры, заснаваным у XVII стагоддзі.
Тры тыдні ў лагеры "Горад майстроў" праляцелі незаўважна, падарыўшы ўдзельнікам яркія ўспаміны і новых сяброў.




